Тэма: Анатоль Вярцінскі. Верш «Два полі».
Мэты:пазнаёміць вучняў з жыццёвым лёсамАнатоля Вярцінскага;
развіваць уменні вучняў аналізаваць паэтычныя сюжэтныя творы (вызначаць тэму, ідэю, сродкі мастацкай выразнасці);
Задачы:садзейнічаць развіццю навыкаў выразнага чытання;спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Абсталяванне: выстава матэрыялаў(кнігі пра вайну, партрэт пісьменніка, рэпрадукцыі карцін, малюнкі дзяцей), камп’ютар.
Ход урока
I.Арганізацыйны момант
Дзень добры, мой прыветны клас!
Я вельмі рада бачыць вас.
Да ведаў зробім новы крок,
Вас запрашаю на ўрок.
II.Вывучэнне новага матэрыяла
1.Увядзенне ў тэму
- Уступнае слова настаўніка:Беларусь- гэта наша любімая краіна, дзе мы жывём.Гэта наш родны куток, дзе мы нарадзіліся.Гэта той край, дзе мы вучымся, працуем, жывём. Гэта квітнеючыя сады, блакітныя рэкі і азёры, радаснае спакойнае жыццё людзей.
Але вы ведаеце, што не заўсёды было ў нас бязвоблачнае неба над галавою. Ужо мінула 75 год, як скончылася жудасная вайна. Якая прынесла з сабою жах і боль.
Грознае, страшнае слова –ВАЙНА! Жудасней слова ў жыцці не знайсці.
Знішчае, паліць,забівае яна ўсё на сваім шляху.Беларусь мая сінявокая! Што прыйшлося табе перажыць у гады вайны?
Немцы лютавалі: яны знішчалі, палілі, расстрэльвалі, катавалі мірных жыхароў Беларусі. Яны не шкадавалі нікога: ні малога, ні маладога, ні старога.
1вучань:22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі людзі мірна спалі, нямецкія фашысцкія войскі раптоўна напалі на гарады і вёскі Беларусі. На нашу зямлю пасыпаліся тысячы снарадаў і бомб. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася сапраўдная народная вайна.
2вучань чытае верш
Магілы без крыжоў, акопы,
Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,
Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,
Вярнулісь цэлымі дамоў.
Спяць невядомыя салдаты.
Дана найбольшая цана,
Каб не стралялі больш гарматы,
Хутчэй каб скончылась вайна.
Метад сэнсавых асацыяцый.
Першы рад – падбярыце назоўнікі да слова “вайна”(боль, страта,
горыч, сум, смерць, жах…)
Другі рад – падбярыце прыметнікі да слова “вайна” (страшэнная,
бязлітасная, бесчалавечная, ненавісная…)
Трэці рад – падбярыце дзеясловы (забівае, знішчае, калечыць…)
2.Аб’яўленне тэмы і мэт урока.
Настаўнік:ведаючы назву вывучаемага раздзела, ці можам мы акрэсліць мэты ўрока?(вызначэнне мэт урока).
Сапраўды, вайна шмат забрала людзей. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з жыццёвым лёсам А. Вярцінскага – аўтарам верша “Два полі”, будзем вучыцца выразнаму чытанню паэтычных твораў, іх аналізу.
А таксама ўспомнім тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля Міру на зямлі, а сам так і не ўбачыў блакітнага неба над галавой.
Я зычу вам поспехаў у працы.
3.Біяграфічны калейдаскоп. Слова пра паэта, які загінуў на вайне(расказвае падрыхтаваны вучань). Прагляд прэзентацыі.
Настаўнік: Маладыя хлопцы спяшаліся на фронт. На жаль, з вайны вярнуліся не ўсе.
4.Выразнае чытанне верша настаўнікам, пасля вучнямі.
5. Хвілінка адпачынку
Фізкультхфілінку мы чакаем,
Угору рукі падымаем.
Мы прысядзем, мы ўстанем
І да сонейка дастанем.
Па падлозе – па дарожцы-
На адной паскачам ножцы.
А калі пакружымся,
Станем мы, як ружачкі.-
З шчочкамі румянымі,
Як грыбкі- крамянымі.
Добра разам весяліцца,
А цяпер- хутчэй вучыцца.
6.Праца над аналізам верша.
-Вызначце настрой верша.(сумны, тужлівы, трагічны)
-Якія карціны паўсталі перад вамі?
-З якой інтанацыяй неабходна чытаць верш?(са смуткам і шкадаваннем аб тым, што…)
-Вызначце словы, якія ўказваюць на трагічнае гучанне твора.
-Якую ролю ў вершывыконвае аўтар?(паэт смуткуе і жаліцца ўсяму свету на несправядлівасць лёсу).
-Што сімвалізуе поле?(Складанне модуля)
Поле, дзе кветкі ірваўПоле, дзе ваяваў
Поле дзяцінства Поле ратнае
Зелянела Узарата вайной і паліта крывёй….
7.Старонка “Паэтычная“
Паслухаем, як вучні чытаюць на памяць вершы М. Сурначова “У стоптаным жыце”, А. Пысіна “Проня”. Што іх аб’ядноўвае?
8. Старонка “Музыкальная ”
Зараз праслухаем песню “Два полі” ў выкананні ВІА “Сябры”.
9. Старонка “Шыфраграма”
Усім тым, хто нарадзіўся пасля вайны, нашы дзяды, прадзеды пакінулі запавет, а які – вы даведаецеся, калі прачытаеце шыфраграму. Запішыце яе ў сшыткі.
Ніцьпом – акб навацьша, акб ен быцьза, акб ен паўрыцьта.
(Адказ: Помніць, каб шанаваць, каб не забыць, каб не паўтарыць).
III. Падагульненне вывучанага за ўрок
Настаўнік: Калі мы вымаўляем слова вайна, якія колеры паўстаюць перад вачыма?Што нясе вайна, а што сімвалізуе сабой мір?
IV.Рэфлексія
- Як вы ацэньваеце свой эмацыйны настрой пасля гэтага ўрока?
Намалюйце смайліку ўсмешку
Цікавы – усмешка
Звычайны – рыска
Сумны, нецікавы – усмешка наадварот.
Спадзяюся, што урок пакінуў пэўны адбітак у вашых сэрцах. Салдаты, якія палеглі ў баях – героі, якія абаранілі родную зямлю, перамаглі фашызм. А мы нашчадкі нашых герояў павінны не забываць іх подзвіг!
У вас на сталах ляжаць кветкі. Напішыце, калі ласка, словы ўдзячнасці салдатам, якія загінулі.
V.Выстаўленне і каменціраванне адзнак
VI.Дамашняе заданне
Вывучыць верш А.Вярцінскага “Два полі”на памяць, намаляваць малюнак да верша.