Мэта: фарміраванне першапачатковых ведаў вучняў пра першыя пісьмовыя крыніцы.
Задачы:
• пазнаёміць вучняў з першымі гістарычнымі крыніцамі;
• пазнаёміць вучняў з дзейнасцю Кірылы Тураўскага;
• працягваць працу па развіцці пазнавальнай цікаўнасці;
• развіваць памяць, звязную вусную мову;
• ствараць умовы для выхавання пачуцця гонару за суайчыннікаў.
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне i матэрыялы: вучэбны дапаможнік; карткі для парнай работы; карткі для індывідуальнай работы; атласы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
II. Праверка дамашняга задання
- Сёння мы праверым дамашняе заданне пры дапамозе картак.
Картка 1.
Пазнайце па тлумачэнню i запішыце адказ.
Насып зямлі над старажытным пахаваннем... (курган).
У гэты дзень вясной ушаноўваюць памяць продкаў. (Радаўніца)
Картка 2.
Запішыце, што лічаць «маўклівымі сведкамі мінуўшчыны».
Волат — гэта______________________________________.
Узаемаправерка.
III. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка мэты.
— Наш сённяшні ўрок — гэта гісторыя ўзнікнення кнігі на беларускай зямлі. Тэма нашага ўрока гучыць так: «Як да нас прыйшла кніга». Падумайце, на якія пытанні мы сёння адкажам.
IV. Этап засваення новых ведаў
— Здаўна людзі імкнуліся перадаць інфармацыю. Падумайце,
як яны гэта рабілі? (Людзі рабілі малюнкі на камянях, на бярозавай кары — бяросце.)
— Разгледзьце фотаздымак у падручніку (с. 35). Што вы бачыце? Як выглядае старажытная «ручка»? Для чаго яе верх мае форму лапатачкі? (Адказы дзяцей.)
— Зараз праверым вашы здагадкі.
(Падрыхтаваны вучань зачытвае матэрыял рубрык! «Карысна ведаць».)
— Гістарычныя звесткі людзям хацелася захаваць на доўгі час. Таму яны рабілі запісы ў пэўнай паслядоўнасці. Першыя пісьмовыя крыніцы, дзе паведамлялася пра жыццё нашых продкаў, аб’яднаны адным паняццем. Паспрабуйце яго адгадаць, сабраўшы слова з асобных літар.
Гульня «Збяры з літар слова»
П I Л Т А Е С (летапіс)
— Знайдзіце тлумачэнне гэтаму паняццю ў гістарычным слоўніку (с. 160). Летапіс — гэта гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі.
Падрабязней пра старажытныя летапісы вы даведаецеся, калі прачытаеце абзацы 3, 4, 5 (с. 32) i падрыхтуецеся адказаць на пытанні
■ На чым пісалі старажытныя летапісы?
■ Чаму кнігі былі цяжкімі?
■ Якія гарады з’яўляліся галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг?
Практычная работа па атласе.
— На атласе (с. 10—11) пакажыце гарады Полацк i Тураў. Якім умоўным знакам абазначаны рукапісныя майстэрні? Чаму менавіта такім знакам? Назавіце гарады, дзе яшчэ існавалі такія майстэрні.
(Слуцк, Каменец, Гродна, Навагрудак, Клецк, Пінск, Мінск.)
— Імёны многіх перапісчыкаў-манахаў не захаваліся. Але імя Кірылы Тураўскага ведаюць не толью гісторыкі ў Беларусі, але I за яе межамі.
Нарадзіўся Кірыла Тураўскі прыкладна ў 1110 г. Карыстаючыся табліцай «Год — стагоддзе — тысячагоддзе», адкажыце, у якім стагоддзі гэта адбылося? (Адказы дзяцей.)
— У дзяцінстве ён атрымаў добрую адукацыю дома, затым ад грэчаскіх настаўнікаў спасцігаў навуку i мастацтва. Рана стаў паслушнікам аднаго з манастыроў — манахам. Здзейсніў подзвіг «Стоўпніцтва». Як тэта адбылося? Вы адшукаеце адказ у падручніку (с. 33). Зачытайце 6-ы абзац.
— Чаму «стоўпніцтва» можна назваць подзвігам?
— Кірыла Typaycкі пісаў прытчы, казанні, малітвы.
Практычная работа.
— Знайдзіце ў атласе (с. 14) выяву помніка Кірылу Тураўскаму.
V. Першасная праверка разумення
Работа у пары.
ТЭСТ
1. «Аповесць мінулых гадоў» — гэта:
А) старажытная казка; Б) старажытны летапіс.
2 . Галоўныя цэнтры перапісвання кніг:
А) Полацк; Б) Тураў; В) Салігорск.
3. У якім стагоддзі жыў i працаваў Кірыла Typaўcкi?
А) 16; Б) 10; В) 12.
4. Першыя кнігі пісаліся на:
А)паперы; Б) бяросце; в)скуры (пергаменце).
5. За ўменне аратарства «Златавустам» назвалі:
А)Кірылу Тураўскага; Б) Францыска Скарыну.
Самаправерка.
VI. Замацаванне новага матэрыялу
Гульня «Знайдзі адрозненні».
(Прапануюцца выявы старажытнай кнігі XII ст. i сучаснай кнiгi.)
— Сучасная кнга зараз друкуецца пры дапамозе камп’ютара I вельмі адрозніваецца ад першых кніг. Пастарайцеся назваць усе магчымыя адрозненні.
VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
— Што такое летапіс?
— Як называўся самы старажытны летапіс?
— Назавіце імя вядомага асветніка XII ст.
— Як з’явіліся першыя кнігі на Беларусі?
— Ацаніце сваю работу на ўроку.
— Адзначце лепшыя адказы вучняў нашага класа.
VIII. Інфармацыя аб дамашнім заданні
Абавязковае заданне: прачытаць (с. 32—35), адказаць на пытанні.
Творчае заданне, па жаданні: прыдумаць «Летапіс» жыцця нашага класа. Якія падзеі будуць там aпісаны?
Дадатак 1
Карті для праверкі дамашняга задання
Картка 1.
Пазнайце па тлумачэнню i запішыце адказ.
Насып зямлі над старажытным пахаваннем... (курган).
У гэты дзень вясной ушаноўваюць памяць продкаў. (Радаўніца)
Картка 2.
Запішыце, што лічаць «маўклівымі сведкамі мінуўшчыны».
Волат — гэта______________________________________.
Дадатак 2
ТЭСТ
1. «Аповесць мінулых гадоў» — гэта:
А) старажытная казка; Б) старажытны летапіс.
2 . Галоўныя цэнтры перапісвання кніг:
А) Полацк; Б) Тураў; В) Салігорск.
3. У якім стагоддзі жыў i працаваў Кірыла Typaўcкi?
А) 16; Б) 10; В) 12.
4. Першыя кнігі пісаліся на:
А)паперы; Б) бяросце; в)скуры (пергаменце).
5. За ўменне аратарства «Златавустам» назвалі:
А)Кірылу Тураўскага; Б) Францыска Скарыну.